Працягнуты набор на курс “Візуалізацыя дадзеных”

|

Media Studio – навучальны курс, які дасць табе дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Мы чакаем актыўных людзей розных прафесій і ўзросту (старэйшых за 16 год).

 

Курс “Візуалізацыя дадзеных” будзе цікавы ўсім, каму ў сваёй дзейнасці неабходна апрацоўваць вялікі аб’ём інфармацыі. Вы даведаецеся пра сэрвісы, якія дазваляюць візуалізаваць інфармацыю, інструменты, якія дапамагаюць падаваць яе зразумела, як удала выкарыстоўваць інфаграфіку,  

Заяўкі на яго прымаюцца да 22 лютага. Запоўненую АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ дасылайце на адрас mediastudio.hrodna@gmail.com

 

Пра карысць прыладаў, з якімі вы пазнаёміцеся пад час навучання, чытайце ў артыкуле аднаго з вядоўцаў курса Вітаўта РуднікаВыклік, які трэба прыняць. Засвойваем бясплатныя інструманты візуалізацыі“.

 

Тэрмін навучання:сакавік-травень 2013 года

 

Перыядычнасць: 1 занятак на тыдзень, заняткі адбываюцца ў вечаровы час.

 

Кошт навучання на курсе: 100 тысяч беларускіх рублёў у месяц.

 

Перавагамі Media Studio з’яўляюцца інавацыйнасць, унікальнасць вучэбнай праграмы і навыкі працы арганізатараў з мультымедыйнымі тэхналогіямі, а таксама арыентацыя на набыццё навучэнцамі практычнага досведу.