Узляцець вышэй зор: спроба першая

На гарадзенскім музычным небасхіле паціху запальваецца новая зорка. Гурт “СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!”, хоць і адвярнуўся ад зямнога свяціла, але паволі выбіраецца з андэграўнднай цемры. Пару тыдняў таму маладыя музыкі выдалі сваю першую працу – максі-сінгл з сімвалічнай назвай “Спроба першая!”.