На даху гарадзенскага чыгуначнага вакзала выступілі “залатыя чалавечкі”
Чарговая дзіўная піяр-акцыя ад поп-гурта 3D прайшла ў Гродне 5 чэрвеня. Гэтым разам салісткі, апранутыя і загрымаваныя пад “Бітлоў”, выступілі на даху вакзала разам з “іншапланетнікамі”, якія, відаць, пазычылі залатыя касцюмы ў N.R.M.