Падарожжа да гродзенскіх старавераў, якіх ужо не засталося
З’ездзіць на колішні хутар Куколі на беразе Нёмана нам параіў гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. Маўляў, неаднойчы пасылаў туды знаёмых журналістаў, але так нічога з таго і не выйшла. А тэма ж цікавая: стараверы.