Двухсотгадовыя дубы, каштан Ажэшкі і дрэва “ўверх каранямі” – карта самых старых дрэваў Гродна
Не ў кожным горадзе Беларусі проста сярод вуліц можна сустрэць двухсотгадовыя дубы і стагадовыя каштаны. Старыя дрэвы Гродна не менш цікавыя, чым старыя будынкі, яны – жывыя нітачкі ў мінулыя часы. “Твой стыль” склаў карту старых дрэваў Гродна з указаннем іх узросту і асаблівасцяў.