Гарадзенскага атлета Івана Ціхана адхілілі ад старту на турніры ў Польшчы
Арганізатары турніру ў Польшчы “Мемарыял Януша Кусачыньскага” не дапусцілі беларускага кідальніка молата Івана Ціхана да старту па просьбе польскіх лёгкаатлетаў, якія не пажадалі спаборнічаць побач са спартсменам, чыя кар’ера заплямленая допінгавымі скандаламі.