Падарожжа на “кантынент Украіна”. Як і дзе турысту адпачыць на Валыні
Апошнія некалькі стагоддзяў прывучылі гродзенцаў існаваць у нейкай геаграфічнай гарызанталі. На захадзе – Варшава, на ўсходзе – Мінск і Масква. Вучымся там, ездзім на працу ды закупы, часам адпачываем. Яшчэ далей на захад багатая Еўропа, на ўсход Расія, дзе шмат хто мае сваякоў, што з’ехалі з Беларусі ў савецкія часы.