На будаўніцтва гандлёвага цэнтру Trinity ў Гродне пакуль не ўдалося атрымаць крэдыт
Будаўніцтва самага буйнога гандлёвага цэнтру ў Беларусі пакуль затрымліваецца. Цэнтр Trinity мае размясціцца ў Гродне на перасячэнні праспектаў Кляцкова і Янкі Купалы. Яго будуюць палякі для фірмы, якую кантралюе вядомы гарадзенскі бізнесмэн Валянцін Байко.