Выкарыстаныя навагоднія елкі ў Гродне практычна ніяк не перапрацоўваюцца
Пасля навагодніх святаў елкі даводзіцца ўтылізаваць. У Гродне гэта робяць самым простым спосабам – спальваюць. Але, як аказалася, нават гэты спосаб выкарыстоўваюць не заўсёды. І елкі, якія яшчэ маглі б паслужыць палівам, аказваюцца на палігоне са смеццем, піша Гродзенскі зялёны партал.