У Гродне адкрылася выстава мастакоў Парыжскай школы з калекцыі “Белгазпрамбанка”
Карціны ўраджэнцаў Гарадзеншчыны Восіпа Любіча і Пінхуса Крэменя можна пабачыць у Авальнай зале Новага замку з 28 лістапада. Палотны з карпаратыўнай калекцыі ўпершыню выстаўляюць у родных мясцінах мастакоў.