“Прыязджаем, а тут Ленін пад дахам!” Як перасяленцы з Данбаса будуюць новае жыццё ў Гродне
“Так незразумела было ў СМІ: ДНРаўскі бок лічыў Расію выратавальнікам, а ўкраінскі – агрэсарам. Карацей, мы разгубіліся і з’ехалі ў Беларусь”, – распавядае ўкраінка Вольга аб тым, як разам з сям’ёй апынулася на здымнай кватэры ў беларускім Гродне.