Дзе ў Гродне і ваколіцах можна зладзіць грыль-пікнік: агляд платных і бясплатных стаянак

Сіноптыкі абяцаюць цёплае надвор’е з канца тыдня. Засумаваўшы па прыродзе, гараджане пачнуць масава выязджаць за горад. “Гродзенскі Зялёны партал” даведаўся, дзе ў Гродне і ваколіцах можна легальна разводзіць вогнішча і колькі будзе каштаваць грыль-пікнік у лесе ў недазволеным месцы. Платныя і бясплатныя стаянкі, дзе абсталявана усё неабходнае для вячорак ля вогнішча, ёсць на адмысловай карце.