Гукавае княства Юрася Панкевіча
Ад Гальшанаў праз некалькі кіламетраў мяне сустрэла невялічкая вёска, тысячы якіх дажываюць свой век на неабсяжных вокам абшарах краю. Атуленыя цяплом толькі што вытапленай печы, мы сядзім за сталом, што стаіць пасярэдзіне простай сялянскай хаты.