Апытанне ў Гродне: “Пенсійны ўзрост трэба падвысіць для чыноўнікаў: яны сядзяць у цяпле, бетон не цягаюць…”
Лукашэнка даручыў чыноўнікам “параіцца з народам пра падвышэнне пенсійнага ўзросту”. Што б вы адказалі, калі б у вас папрасілі такой парады? З такім пытаннем карэспандэнт “Свабоды” звяртаўся да гарадзенцаў.