Андрэй Пачобут прызнаны вязнем сумлення
“Міжнародная амністыя” прызнала Андрэя Пачобута вязнем сумлення. Як адзначаецца ў заяве праваабарончай арганізацыі, беларускі журналіст з’яўляецца вязнем сумлення, бо арыштаваны ў сувязі з рэалізацыяй свайго законнага права на свабоду выказвання меркавання.