«Ад акіяна да акіяна» – у барацьбе за дзіцячае жыццё
З 13-га па 23 ліпеня ў Беларусі пройдзе міжнародная пралайф-кампанія, накіраваная на абарону жыцця ненароджаных дзяцей. З аднаго населенага пункта ў іншы будуць рухацца два аўтамабілі. У адным будзе змешчаны абраз Божай Маці «Чэхантоўскай», а ў другім – абраз суправаджаць будуць лектары і эксперты.