Пераследуюць аўтараў падручніка па “Гродназнаўстве” (дадаўся каментар)
Гарадзенскіх гісторыкаў, выкладчыкаў універсітэту імя Янкі Купалы, якія прычыніліся да выдання кнігі «Гродназнаўства», пачалі выклікаць да рэктара і браць тлумачэнні. Усё таму, што кніга выдадзеная не дзяржаўным выдавецтвам, а выйшла ў серыі «Гарадзенская бібліятэка».