Чаму вы размаўляеце па-беларуску? “Шкада паэтаў 20-х…”
Па падліках Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, на беларускай мове ў нас размаўляюць 23% насельніцтва. Каб пераканацца ў гэтай статыстыцы, можна проста ўзгадаць усіх сваіх беларускамоўных знаёмых. Мы распыталі прадстаўнікоў гэтай так званай меншасці, чаму яны размаўляюць на роднай.