Гарадзенскі тайбаксёр Дзмітрый Варац: Мусіш любіць сваю радзіму, мусіш размаўляць на роднай мове
Прадстаўнікі беларускай школы адзінаборстваў працягваюць радаваць сваіх прыхільнікаў. Пад канец году чэмпіёнскі пояс прымераў гарадзенец Дзмітрый Варац — у Браціславе ён стаў чэмпіёнам свету па вэрсіі W5 пад эгідай Усясветнай арганізацыі прафесійнага кікбоксінгу.