“Нёман” буйна саступіў самарскім “Крылам”
У нядзелю 3 сакавіка футбалісты гарадзенскага “Нёмана” правялі першы спарынг-матч на другім турэцкім зборы. Супернікам дружыны Сяргея Саладоўнікава сталі даволі вядомыя самарскія “Крылы Саветаў”. Каманда з Самары не пакінула шанцаў гарадзенцам і разграміла іх з лікам 3:0.