Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 16-18 кастрычніка
Сустрэча кніжнага клуба
Калі: 16 кастрычніка, 19.00
Твор для абмеркавання – “Зброя” Уладзіміра Караткевіча.
Дзе: Крама Ц, вул. Вялікая Траецкая, 16
За колькі: уваход вольны
Лялечны тэатр “Батлейка”
Калі: 16-18 кастрычніка, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 15.00, 16.00, 18.00
Спектаклі будуць паказваць кожную гадзіну, пасля чаго дзеці змогуць пазнаёміцца з галоўнымі героямі і паудзельнічаць у гульнях і віктарынах.
Дзе: Савецкая плошча, на тэрыторыі праваслаўнай выставы-кірмаша “Кладзезь”
За колькі: уваход вольны
Выстава “ЭКСПИРИмЕНтуС”
Калі: 16-18 кастрычніка, 10.00-18.00
На выставе прадстаўлена незвычайная экспазіцыя прыбораў і прылад, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных па прыгажосці з’яў. Наглядна дэманстуюцца розныя законы фізікі, прыродныя з’явы, аптычныя ілюзіі, прынцыпы працы розных тэхнічных прылад і іншае. Экскурсія уваходзіць у кошт квітка.
Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20
За колькі: 25.000 – для дзяцей ад 6 гадоў, школьнікаў, інвалідаў;
35.000 – для студэнтаў, пенсіянераў;
45.000 – для ўсіх астатніх катэгорый
Выстава “Турбулентнасць”
Калі: 16-18 кастрычніка, 10.00-18.00
Незвычайная выстава гарадзенскага брытанца, на якой можна пабачыць не толькі дзіўныя абстракцыі, але і спецыфічныя партрэты Пуціна, Чэрчыля і Маргарэт Тэтчэр.
Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20
За колькі: 10 000 для школьнікаў, 15 000 для студэнтаў і пенсіянераў, 20 000 для ўсіх астатніх
Ноч кіно ў антыкафэ
Калі: 16 кастрычніка, 23.00-6.00
Гэтым разам можна будзе паглядзець восеньскае рамантычнае кіно:
1. Аднойчы (2007)
2. Вам ліст (1998)
3. Дом ля возера (2006)
Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Маркса, 13
За колькі: 70 000, тэл. для запісу +375445528085
Чэмпіянат па гіравым спорце
Калі: 17-18 кастрычніка, 09.00
Удзел у спаборнцітвах пацвердзілі спартсмены з Беларусі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Польшчы, Расіі, Узбекістана і Расіі. Чакаецца прыездз каля 150 аматараў гіравога спорту ўсіх узростаў. У залежнасці ад узросту будуць выкарыстоўвацца гіры ад 2,5 да 32 кг.
Дзе: ЦСК “Неман”
За колькі: уваход вольны
Кірмаш “Дары восені”
Калі: 17 кастрычніка, 10.00
Жыхароў і гасцей горада чакае распродаж садавіны і гародніны, кветак, сяльгасінвентара. На ярмарцы будзе прадстаўлены шырокі выбар айчыннай прадукцыі сельскага гаспадарства.
Дзе: плошча Савецкая
За колькі: уваход вольны
Навуковае шоў Сашы Смеха
Калі: 17 кастрычніка, 12.00
У праграме дымавыя кольцы, змеі фараона, вопыты пры -196 градусах Цэльсія і шмат іншага.
Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Маркса, 13
За колькі: 120 000, па запісу: (8029)7804005, (8029)9698094
Творчая вечарына гурта “Раса мечтателей”
Калі: 17 кастрычніка, 16.00
На восеньскай вечарыне прагучаць новыя і лепшыя творы гурта.
Дзе: галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3
За колькі: уваход вольны, вітаюцца дабрачынныя ахвяраванні музыкам
“Восеньскі святочны канцэрт” у бары City
Калі: 17 кастрычніка, 19.00
У канцэрце возьмуць удзел TŁUSTA ŁUSTA, Малыш и КарлсБерг, СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры
Дзе: бар City, вул. Тэльмана, 4
За колькі: 20 000
Шоў “Аўтагладыятары”
Калі: 18 кастрычніка, 12.00-15.00
Упершыню ў Гродне пройдуць жорсткія баі на адмысловых аўто. Удзел прымуць 13 машын у баях: 1 на 1, 1 на 2 і “ўсе супраць усіх”. Бой працягваецца пакуль аўто можа яшчэ рухацца.
Дзе: пляцоўка картынг-клубу “Віраж”, вул. Санаторная, 16 (каля КБМ)
За колькі: уваход 180 000, трыбуны 280 000