Канцэрты, кінафестывалі, навуковыя канферэнцыі: Што ў Гродна забаранялі улады?

Канцэрт Дзімы Іванова (/archive/12242/). “Мы не дапусцім парушэння маральнасці ў нашым горадзе”, – сказаў Сяргей Давыдзік, галоўны спецыяліст па прафесійным мастацтве і творчым саюзам Гарадзенскага гарвыканкаму, і забараніў выступ вакаліста гурта “Аддис Абеба”. Але на фестывалі нацыянальных культур “Аддис Абеба” усё ж такі выступіў.

Прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча “Мова”. /archive/13307/ Пісьменнік успрыняў гэта як “вельмі балючы і вельмі крыўдны перагіб з боку гарадзенскіх уладаў. Такога не было з “Паранояй”, такога не было са “Сфагнумам”, які мы баяліся выдаваць у папяровай версіі. А тут бяскрыўдны роман, дзе няма палітыкі”.

Іронія забароны ў тым, што акурат у той дзень прэзідэнт сустракаўся з дзвума саюзамі пісьменнікаў.

Прэзентацыя праекта “Постаці-2”. /archive/13440/ прэзентацыя павінна была прайсці ў бібліятэцы. Перад анансаванай прэзентацыяй там праходзіў круглы стол па тэме “Культурныя здабыткі Гродна”. А прэзентацыю праекта, які расказвае пра людзей, стварыўшых і ствараючых культурныя здабыткі, не дазволілі.

Забарона на канцэрт гурта Lombard – легенду польскага року /archive/14416/. Імпрэза мела адбыцца 26 ліпеня 2015 года, але ўлады адмянілі раней дадзены дазвол.

Забарона на творчы вечар Дзянісава і Памідорава. /archive/13810/. Улады заявілі пра немэтазгоднае выкарыстанне памяшкання. Канцэрт у выніку адбыўся у “Крызе”.

Прэзентацыя чарговага альбому гарадзенскіх панкаў “Pet Nihil”. Ідэолагі з упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі пабачылі на вокладцы альбому “Spit” хлопца, што кідае “кактэйль Молатава” ў кірунку машыны, што нагадвае сумесь аўтазака і халадзільніка “Молочный мир”. /archive/12712.

Фэст “Рок-хваля”. Арганізатары казалі пра држнны продаж квіткоў, музыкі – пра загад зверху. /archive/8974/

Навуковая канцерэнцыя “Гарадзенскі палімсест”. Яна павінна была прайсці ў Беларускім інстытуце правазнаўства, а прайшла ў адной з незалежных арганізацый. /archive/6437.

Кінафестываль “Cinema Perpetuum Mobile”. Фестываль з поспехам прайшоў у розных гарадах Беларусі і свету, а ў Гродна замест яго прапанавалі “Ганну Карэніну”. /archive/9519.