За тыдзень да новага раскладу застаецца невядомым лёс цягнікоў Гродна-Варшава
Каля цягніка ў раскладзе будзе змешчана пазнака “курсіруе пасля аб’яўлення”, піша Rynek kolejowy. Гэта значыць, што да запуску ўсё гатова, але ў фірмы Przewozy Regionalne няма грошай на ўтрыманне спалучэння. Спонсарам магло б быць Міністэрства інфраструктуры або ваяводскае самакіраванне, але пакуль ад іх няма адказу.
З цягнікамі з Гродна ў Кузніцу і Варшаву дагэтуль няма яснасці
Цягнікі Гродна-Варшава ёсць у раскладзе на 2016 год. Але грошай на іх яшчэ не знайшлі
Праблемы будуць на Падляшшы і з цягнікамі ў Літву. Хаця раней здавалася, што цягнік Кракаў-Сувалкі працягнуць далей да памежнага літоўскага горада Мацкава, зараз такія планы адкладзены на невядомы час.
Фота pkp.pl