Ахвотных купіць аэравакзал за адну базавую не знайшлося
Будоўлю гэтага аб’екта распачалі яшчэ ў 1985 годзе, але з-за фінансавых цяжкасцяў працы замарозілі праз пяць гадоў. Сцены будынка ўзведены на вышыню 3-9 паверхаў, ёсць падвал і тэхнічнае падполле з каркасна-панэльных канструкцый. Вонкавыя сцены цагляныя. У будынку пракладзены камунікацыі водазабеспячэння (464,7 м.п), фекальнай (544,4 м.п.) і ліўневай (901,5 м.п.) каналізацыі і электрычнасці (5284х2 м.п.). Вонкавая плошча з асфальтабетонным пакрыццём складае 8250 м2.
Самалёт з Бермудаў, абеды з “Вены” і экзамены ў Англіі: адзін дзень з жыцця Гродзенскага аэрапорта
Умовы аўкцыёна прадугледжвалі распрацоўку праекта рэканструкцыі цягам двух гадоў ад продажу, правядзенне будаўнічых работ у тэрміны, устаноўленыя праектай дакументацыяй, пачатак прадпрымальніцкай дзейнасці не пазней чым праз шэсць месяцаў пасля сканчэння будаўніцтва, выкарыстанне рэканструяванага (ці ў выпадку зноса – нанова пастроенага) аб’екта для прадпрымальніцкай дзейнасці не менш за пяць гадоў і забарона на адчужэнне набытай маёмасці да выканання гэтых умоваў.
Сёлетняя спроба прадаць будунак аэравакзала далёка не першая і, мяркуючы па адмоўных выніках, не апошняя.