Футбольны “Нёман” павіншаваў з Днём роднай мовы і запусціў беларускамоўную версію сайта (ВІДЭА)
У жніўні 2015 года гарадзенскі клуб паабяцаў грамадскаму актывісту Ігару Случаку, што “Нёман” выкарыстае ўсе магчымасці, каб развіваць родную мову ў гарадзенскім футболе.
Доўга чакаць не прыйшлося: “Нёман” стрымаў сваё абяцанне і не толькі запусціў беларускамоўную
“Нёман” часова ўзначаліў рэйтынг самых беларускамоўных спартовых клубаў
Беларуская мова пашыраецца ў гарадзенскім футболе і пачынае пранікаць у хакей
Адзін з футбалістаў, што прынялі ўдзел у здымках, – Павел Забелін.
“Мне прапанавалі паўдзельнічаць у здымках роліку і я пагадзіўся. Мне спадабалася, думаю, заўзятары ацэняць. Сам я стаўлюся да беларускай мовы, як да роднай. Калі б усе перайшлі на яе, я б гэта ўспрыняў з вялікай радасцю. А так, пакуль асабіста мне цяжка пераключыцца”.
Новай версіі сайта і відэароліку ўзрадаваўся і Ігар Случак. Ён адзначыў, што гарадзенскі “Нёман” за кошт гэтага стаў адным з самых беларускамоўных спартыўных клубаў Беларусі.
“Калі сёння прагортваў стужку ў сацыяльных сетках, быў прыемна ўражаны беларускамоўным віншаваннем гульцоў “Нёмана” з Днём роднай мовы. Якое ж было маё здзіўленне, калі, зайшоўшы на сайт, я ўбачыў, што з’явілася і беларускамоўная версія сайта! Гэта сапраўдны падарунак усім футбольным прыхільнікам не толькі “Нёмана”, але і ўсёй Беларусі”.
Ігару тым больш прыемна, што клуб паабяцаў яму стварыць беларускамоўную версію сайта і сваё слова стрымаў. “Гэта вельмі годная рыса не толькі ў футболе, але і ў жыцці, – кажа Ігар. – Яшчэ пару год таму ў Нёмане беларуская мова амаль не выкарыстоўвалася, а зараз клуб з Гродна – адзін з самых беларускамоўных у Беларусі. І беларускай мовы з кожным месяцам у ім становіцца ўсё болей”.
Зараз у каманд Вышэйшай Лігі чэмпіянату Беларусі ёсць толькі тры сайты з беларускамоўнай версіяй: “Дынама-Мінск”, “Нёман” і, з вялікай нацяжкай, мазырская “Славія”.
У “Нёмане” распавялі, што гэта яшчэ не ўсе падарункі, якія яны падрыхтавалі да Дня роднай мовы, і прапанавалі ўсім сачыць за навінамі.