Студэнты з Азіі папулярызуюць у Гродне крыкет
Студэнт з Індыі Мадхав вучыцца ў Гродне першы год і распавядае, што сваё жыццё ўжо літаральна не можа ўявіць без крыкету.
“Для нас гэтая гульня, як для бразільцаў футбол. Кожныя выходныя мы граем на вуліцы ў крыкет. Для многіх жыхароў Індыі гэтая гульня – спосаб стаць багатым. Гэта здараецца, калі хлопец трапляе ў зборную“.
Пляцоўкай, дзе гуляюць гарадзенскія студэнты, служыць звычайная асфальтавая або земляная тэрыторыя каля інтэрнатаў.
Зараз у Гродне гуляе ў крыкет каля 20 чалавек, у асноўным гэта студэнты з Індыі і Пакістана. Замежнікі гатовы навучыць пры жаданні і гарадзенцаў, бо правілы крыкету простыя.
Гуляюць дзве каманды па 11 чалавек, кожная з якіх атрымлівае шанец адбіваць і падаваць мяч. Задача каманд – разбурыць мячом вароты суперніка. Выйграе матч тая каманда, якая набрала ў працэсе адбіванне большую колькасць ачкоў (перабежак). Звычайна гульня доўжыцца на працягу аднаго або пяці дзён. Для гульні неабходны мяч, біта і адмысловыя вароты.
Хоць радзімай крыкету з’яўляецца Англія, гэты від спорту добра прыжыўся ў былых англійскіх калоніях. Гэтак, у Індыі крыкет з’яўляецца самым любімым спосабам баўлення часу для любога ўзросту. Там часта можна пабачыць дзяцей, што пасля школы гуляюць у яго.
Біта для крыкету