У гарадзенскай сінагозе можна пазнаёміцца з Бакстам. За ахвяраваннi

Яшчэ зусім нядаўна паменшаныя копіі карцін можна было ўбачыць у чытальнай зале абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага. Але ўжо з 20 мая выстава преехала а сінагогу, дзе будзе знаходзіцца яшчэ доўгі час.


“Выставу нам перадалі, мы яе сёння экспануем. Мы лічым, што гэта правамерна для сінагогі, для яўрэйскай абшчыны ды i для ўсяго Гродна. Робім гэта, каб пазнаёміць гарадзенцаў з творчасцю іх земляка. Выстава даступная кожнаму, уваходным квітком з’яўляецца ахвяраванне на рэканструкцыю сінагогі”, – адзначыў старшыня іўдзейскай рэлігійнай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі.

 

 

Гарадзенцам нагадалі пра іх знакамітага земляка Льва Бакста

 

На выставе можна ўбачыць эскізы тэатральных касцюмаў і дэкарацый, партрэты сучаснікаў Бакста: Сяргея Дзягілева, Андрэя Белага, Зінаіды Гіпіус, Айседоры Дункан, Жана Както і іншых. Дапаўняе калекцыю выданні, малюнкі пра жыццё і творчасць мастака.

 

 

Імя гарадзенца Льва Бакста вядома ва ўсім свеце. Генеральная асамблея ЮНЕСКА абвясціла 2016 год годам Бакста – аднаго з самых дарагiх тэатральных мастакоў у свеце.

 

Плануецца, што ў Гродна прыезде выстава “Час і творчасць Льва Бакста”, прымеркаваная да 150-годдзя мастака, якая зусiм нядаўна выстаўлялася ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, а цяпер экспенуецца ў Вільні. На ёй можна пабачыць арыгіналы прац Бакста ды шматлікіх ягоных сучаснікаў.