Першым на забегу цвярозасці прыбег 52-гадовы гарадзенец

Пяцьдзясят чалавек прыняло ўдзел у чарговым забегу цвярозасці, які прайшоў 28 мая ў Пышках. Як і летась, да ўдзельнікаў падключыліся і спартыўныя клубы Гродна.


Акрамя забегу прайшлі спаборніцтвы па падцягванні, адцісканням ад зямлі і на брусах, а таксама па падыманнi гіры. Усім удзельнікам прапаноўвалі гарачую гарбату і печыва.

 

130 гарадзенскіх фізкультурнікаў пачалі 2016 год прабегам цвярозасці (+відэа)


У Дзень горада самыя здаровыя гарадзенцы выйшлі на прабег цвярозасці

 

Першымі ў забегу на 5 тысяч метраў прыбегла пара прадстаўнікоў спартыўнага клуба Run4fun. Акрамя вядомага гарадзенскага бягуна Аляксея Чамаданава, пераможцам стаў і 52-гадовы Юрый Крупіца.


“Для мяне гэта трэці забег цвярозасці, стараемся даць фору маладым. Бегаць я стаў у апошнія гады і ўжо ёсць нейкія вынікі. Лічу, што такія забегі трэба праводзіць значна часцей, бо гэта папулярызуе здаровы лад жыцця. Патрэбна завабліваць больш людзей, а для гэтага трэба больш рэкламы, прызоў і падарункаў. Мы часта выязджаем у Польшчу, дык там ліміт 200 чалавек, а жадаючых вельмі шмат. Трэба каб і ў нас такое было”, – кажа Юрый.

 

Таксама аматар бегу лічыць, што залог поспеху – гэта добрае самаадчуванне, моцны сон і штодзённыя трэніроўкі. Клуб Run4fun бегае кожную нядзелю ў Пышках, у 10.00. Аматары бегу запрашаюць усіх гарадзенцаў да ўдзелу.

 

 

На мерапрыемстве выступала чырлідарская каманда “Маямi”.

 

align=”” width=”725″ height=”513″ >