Mirum Music, Open’er і Zaxidfest: на якія фэстывалі з’ездзіць гарадзенцу ў Беларусі і да суседзяў

|

Беларусь

 

 

Grodno Jazz

 

У апошнія выходныя чэрвеня хваля джазу ахіне Гродна, напоўніць рамантыкай свайго гучання сцены Новага замка і растворыць усіх яго гасцей у джазавым кактэйлі з выдатнай музыкі і незабыўных уражанняў.

 

Калі: 25-26 чэрвеня

Дзе: вул. Замкавая, 20, Новы замак

За колькі: 150-250 тыс.

 

 

 

V Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва

 

Вулічныя артысты, музыкі і фаер-шоў з розных гарадоў Беларусі.

 

Калі: 25-26 чэрвеня 

Дзе: парк Жылібера, Гродна 

За колькі: бясплатна

 

 

 

Купальскае кола

 

Фестываль прысвечаны старажытнаму народнаму святу — Купаллю, прымяркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. Ужо шмат гадоў “Купальскае Кола” паспяхова збірае на адной сцэне знакамітыя пэган- і фолк-метал гурты, аўтэнтычна- і сярэднявечна-фолкавыя калектывы, а таксама прадстаўнікоў фолк-мадэрновага і эксперыментальнага кірункаў.

 

Калі: 25-26 чэрвеня

Дзе: загарадны комплекс “Камарова”, 5 км ад Мінску 

За колькі: 210 тыс. – 975 тыс.

 

 

 

Самы вялікі ва Усходняй Еўропе рэтра-мота-фестываль “Кола часу”

 

Арганізатары абяцаюць зрабіць фестываль яшчэ больш масавым і відовішчным. З’явіцца мота- і рэтра-базар. Возьмуць удзел матацыклы, пабудаваныя на базе рэтра-тэхнікі да 1986 года або “ў стылі рэтра”. Арганізатары рыхтуюць больш за 20 намінацый для рэтра-аматараў.  Адносна новым фарматам стане ўдзел экспазіцый з прыватных музеяў і прыватных калекцый. Завершыць афіцыйную праграму фестывалю святочны праезд калоны матацыклаў, з фотасесіяй ў гістарычнай частцы Заслаўя.

 

Калі: 25 чэрвеня 

Дзе: вул. Ганолес, 1, Заслаўе

За колькі: дарослыя – 100 тыс., дзеці і пенсіянеры – 50 тыс. Дзецям да 10 год уваход вольны

 

 

9 align=”” alt=”фстівалі лето” width=”725″ height=”408″ >

 

Фестываль “МОСТ”

 

У 2016 годзе хэдлайнерамі “Мост” стануць ДДТ і Skillet. Таксама выступяць “Ночные Снайперы”, “Дай Дарогу!”, “7000 $”, Super Besse і шмат іншых.

 

Калі: 2 ліпеня

Дзе: аэрадром “Баравая”, Мінск 

За колькі: 400 тыс.

 

 

 

Восьмы фестываль новага этна “Вольнае Паветра”

 

У гэтым годзе намётавы гарадок зменіць прапіску, сцэна будзе толькі наверсе, а пагоркі займуць экстрэмальныя актыўнасці. Ужо зманціравана пляцоўка для запуску зорба. Кожны жадаючы зможа выпрабаваць сябе ўнутры празрыстага шара. Будзе і катанне на тралеі, і турнір па кіданні каровіных кізякоў. Аднак, гэта далёка не ўсе сюрпрызы, якія рыхтуе хутар.

 

Open-air збярэ аўтэнтычных выканаўцаў фальклору і сучасных музыкаў.  Выступяць “Стары Ольса”, Vuraj, Re1ikt, Pawa, ILUZHAN, Triangle, “Варган”, суарганізатар фестывалю Васіль Грынь дуэтам з Юліяй Літвінавай і Яўген Зінковіч з хутара Бабры. Клуб традыцыйнага танца «Сіта» і капэла «На Таку» задаволяць сапраўдную фальклорную дыскатэку. Пасля танцаў ля вогнішча збяруцца аматары паспяваць разам з вядомым “Спеўным сходам”.

 

Калі: 16 ліпеня 

Дзе: Хутар “Шаблі”, вёска Малое Запруддзе, Валожынскі раён

За колькі: 200 тыс. без камісіі. Дзецям да 12 гадоў – уваход бясплатны

 

 

 

VII міжнародны аўтафестываль SunDay

 

Фестываль збярэ пад Гродна больш за 100 унікальных аўтамабіляў з усіх куткоў Беларусі і суседніх краін. Намінацыі для ўдзельнікаў захавалі ранейшымі: рэтра, цюнінг, стэнс, аэраграфія, вінілаграфія, аўтагук, электрамабілі і баявыя машыны. Верагодна, з музея ў Беластоку прывязуць унікальны матацыкл “Нёман”, які выпускалі ў Гродне ў 1930-х гадах.

 

Калі: 23 ліпеня

Дзе: пляцоўка аэраклуба ля возера Юбілейнае 

За колькі: 90 тыс., у дзень мерапрыемства – 140 тыс.

 

 

 

Наш Грунвальд

 

Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі “Наш Грунвальд” прысвечаны ваеннай і свецкай культуры, традыцый нашых продкаў і закліканы фармаваць і ўмацоўваць павагу да слаўнай гісторыі нашай краіны.

 

Цэнтральнае мерапрыемства фестывалю – рэканструкцыя бітвы, што адбылася 15 ліпеня 1410 года ля прускага мястэчка Грунвальд. У тэатралізаванай рэканструкцыі прымаюць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Расіі.

 

Калі: 23-24 ліпеня 

Дзе: Музейны комплекс “Дудуткі”, вёска Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць 

За колькі: 1 дзень – 170 тыс., 2 дні – 250 тыс. Школьнікам на 1 дзень – 100 тыс., на 2 дні – 200 тыс. Дашкольнікі – бясплатна.

 

 

5 align=”” alt=”фстівалі лето” width=”725″ height=”429″ >

 

Байк-фестываль “Rolling Anarchy”

 

У праграме конкурсы, фаер-шоу, феерверк, спаборніцтвы на гідрацыклах, мотакрос і інш. Склад музыкантаў фарміруецца, але ўжо вядома, што выступяць “Ойра!”, “Йорш” і “Дай Дарогу!”.

 

Калі: 29-30 ліпеня

Дзе: Асіповічы, Магілёўская вобласць 

За колькі: 300 тыс., а дзяўчатам за стырном уваход бясплатны

 

 

 

“Рок за Бобров”

 

На цэлы дзень поле аэрадрома ператворыцца ў велізарную канцэртную пляцоўку, дзе будуць гучаць лепшыя песні вядомых рок-гуртоў. У 2016 годзе хэдлайнерамі фэсту “Рок за Баброў” стануць “Мумий Тролль”, “Вопли Видоплясова”, “Пятница”, “Браво” і Noize MC, якіх падтрымае цэлы атрад беларускіх выканаўцаў – Akute, «Мутнае Вока», Nizkiz , Super Boys і «Без Билета». «Рок за Баброў» традыцыйна супрацоўнічае з маладымі і таленавітымі беларускімі гуртамі, таму асаблівая ўвага адведзена айчыннаму лайн-апу.

 

На поле аэрадрома «Баравая», акрамя галоўнай сцэны, размесцяцца два велізарныя фуд-корты, на якіх на працягу ўсяго дня будуць праводзіцца мерапрыемствы. Дзяленне на зоны будзе заснавана на сустрэчы двух пакаленняў – OLD SCHOOL і NEW WAVE. Эпоха 80-90-х і новая эра будуць абменьвацца знакавымі падзеямі, успамінамі і эмоцыямі мінулага і сучаснасці.

 

Калі: 30 ліпеня

Дзе: аэрадром “Баравая”, Мінск

За колькі: 250 тыс.

 

 

 

Mirum Music Festival

 

Хэдлайнерамі стануць піянеры сусветнай acid-jazz сцэны – Red Snapper, а таксама ўкраінскія гурты The HARDKISS і ONUKA.Таксама гасцямі фестывалю стане ўкраінскі гурт «Вагонаважатые».

 

З беларускіх гуртоў выступяць NAVI, якія выконваюць шчырую музыку пра каханне. Арганізатары ўпэўненыя, што прыгожыя мелодыі, тэксты, галасы ўдзельнікаў гурта наўрад ці кагосьці пакінуць абыякавымі.

 

Калі: 12-14 жніўня 

Дзе: Зялёны луг ля замку і летняя тэраса кафэ-бара Мірум, Мір 

За колькі: 200 тыс.-390 тыс.

 

 

7 align=”” alt=”фстівалі лето” width=”725″ height=”458″ >

 

Дванаццаты міжнародны фестываль экстрэмальнай музыкі Metal Crowd

 

Фестываль размесціцца на тэрыторыі спарткомплексу “Надзея”, дзе пад адкрытым небам збяруцца больш за 40 гуртоў з розных краін свету, якія прадставяць гледачам разнастайнасць стыляў цяжкай музыкі ад хард-року да дэз-металу. Фестывальная зона валодае ўсім неабходным для камфортнага знаходжання: камерамі захоўвання, месцамі пад кемпінгу, біятуалетамі, летнім душам. На працягу ўсяго фестывалю будуць працаваць гандлёвыя палаткі з мерчам і іншай атрыбутыкай, працаваць майстры ў сферы бодзі-арта і хаір-тату, розныя летнія кафэ.

 

Калі: 20-21 жніўня

Дзе: вул. Светлагорская шаша, 1, Рэчыца

За колькі: на два дні – 330 тыс., у дзень канцэрта – 450 тыс. На адзін дзень – 200 тыс. у дзень канцэрта – 250 тыс.

 

 

 

 

Лідскі байк-фестываль

 

Пра фестываль пакуль вядома няшмат. На галоўнай сцэне выступіць гурт “Louna” з новымі песнямі і вядомымі хітамі. А таксама гурты “Ойра” і “Бригадный Подряд”. Хэдлайнерамі будуць расійская група «Калевала» і беларускі Trubetskoy. Адбор музыкаў працягваецца.

 

Калі: 26-28 жніўня

Дзе: летнік Бярозка, 15 км ад Ліды

За колькі: пакуль невядома

 

 

 

Музычны фестываль фарбаў Color Fest

 

ColorFest – штогадовы музычны фэст. Галоўная традыцыя – абсыпаць адзін аднаго фарбамі холі пад жывую музыку папулярных гуртоў.

 

Калі: 27 жніўня 

Дзе: Парк актыўнага адпачынку “Алімп”, в. Каробчыцы

Колькі: бясплатна

 

 

 

Фестываль “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”

 

Галоўныя цікавосткі гэтага афіцыёзнага фестывалю: конкурс “плавання на абы чым” і турнір па футболу ў балоце.

 

Дзе: Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка 

Калі: 27 жніўня

 

 

Польша

 

 

1 align=”” alt=”фестивали лето” width=”725″ height=”480″ >

 

Open’er festival

 

Штогод на беразе Польскай Балтыкі ў горадзе Гдыня праходзіць музычны фестываль Open`er Festival (ex-Heineken Open`er Festival). Кожнае лета ў гэтым гасцінным горадзе можна акунуцца ў чароўную атмасферу, створаную са сплаву добрай музыкі, мора і весялосці! 2016 год не стане выключэннем і парадуе гасцей і ўдзельнікаў фестывалю разнастайнасцю музычных стыляў і добрай кампаніяй аднадумцаў! Выступяць: Florence+The Machine, Red Hot Chili Peppers, M83, PJ Harvey, Sigur Ros ды мноства іншых выканаўцаў.

 

Калі: 29 чэрвеня – 2 ліпеня

Дзе: Гдыня 

За колькі: 55-135 еўра

 

 

 

REGGAELAND

 

Фестываль – унікальнае музычнае шоу, што кожны год збірае мноства прыхільнікаў. Ідэя фестывалю заключаецца ў тым, каб папулярызаваць музыку рэгі і яе шматлікія варыяцыі, а таксама весела бавіць час пад гукі цудоўнай музыкі. З артыстаў прыедуць Skarra Mucci, Sara Lugo, DJ Vadim feat. Big Red, Maleo Reggae Rocker, Bas Tajpan i Bob One.

 

Калі: 8-9 ліпеня 

Дзе: Плоцк

За колькі: 50-80 злотых

 

 

 

Басовішча

 

Басовішча – штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі, які рэгулярна праводзіцца на Беласточчыне, пачынаючы з 1990 году. Селета на конкурсную частку фестывалю паедуць два гурта з Гарадзеншчны – праект эксперыментальнай музыкі .К і гурт MG.

 

Калі: 22-23 ліпеня

Дзе: Гарадок, каля Беластока

За колькі: бясплатна

 

 

 

Audioriver

 

Проста гіганцкі фестываль электроннай музыкі. Вас чакае сотня канцэртаў, незалежныя паказы мод і шмат сонца.

 

Калі: 29-31 ліпеня 

Дзе: г. Плоцк

За колькі: 150-320 злотых

 

 

 

Live festival у Кракаве

 

Вялікія зоркі, прэм’ерныя спектаклі, выдатныя выканаўцы – так скончыцца фестывальны сезон ў Польшчы. Massive Attack, The Chemical Brothers, Sia, Damian „Jr. Gong” Marley, Cage The Elephant і The Neighbourhood прыедуць на Live festival у Кракаве

 

Калі: 19 і 20 жніўня 

Дзе: Muzeum Lotnictwa у Кракаве 

За колькі: 379 злотых без кэмпінгу, 439 з  кэмпінгам

 

 

Латвія, Літва

 

 

Найбуйнейшы ў Балтыі фестываль музыкі і мастацтва Positivus

 

Positivus атрымаў ганаровую ўзнагароду “Лепшы еўрапейскі фестываль”, пакінуўшы ззаду такія славутыя музычныя форумы, як бельгійскі Roch Werchter, дацкі Roskilde і іспанскі Benicassim. The Festival Guide (Вялікабрытанія), папулярны сярод студэнтаў даведнік па фестывалях, адзначае, што Positivus “па сваім шарме нельга параўнаць ні з адным музычным мерапрыемствам”.

У якасці самых вялікіх вартасцяў Positivus выданне называе месца правядзення, выбар музыкі і музычных гуртоў, а таксама дэмакратычныя цэны білетаў.

Сёлета тут выступяць Iggy Pop, Air, M83, Years&Years, мноста прыбалтыйскіх музыкаў, а з Беларусі – Super Besse.

 

Калі: 15-17 ліпеня

Дзе: Рыбацкі парк, Салацгрыва

За колькі: 79-250 еўра

 

 

 

Фестываль Made in Ukraine у Юрмале

 

Фестываль Made in Ukraina (“Ліга смеху”) – украінскі музычны фестываль гумару ў Юрмале. Выступяць удзельнікі студыі “Квартал 95”, а таксама Патапа і Насця Каменскіх, Jamala, Руслана, гурт “Время и Стекло”, Dzidzio, TIK, Pianoбой ды іншыя украінскія зоркі.

У Юрмале на цэнтральнай вуліцы будзе праходзіць ўкраінская этна-кірмаш. На ім будуць праводзіцца розныя нацыянальныя конкурсы, будуць гатаваць стравы ўкраінскай кухні і можна будзе набыць украінскія сувеніры.

 

Калі: 22-24 ліпеня

Дзе: Юрмала, канцэртная зала Dzintary

За колькі: 20-200 еўра

 

 

 

Фестываль “Velnio Akmuo / Devilstone 2016”

 

Devilstone  – гэта чатыры дні жывой музыкі; ад трыццаці пяці да сарака гуртоў, якія выступаюць з чацвярга па нядзелю, мастацкія выставы і спектаклі, зоны для адпачынку і вечарынкі ўсю ноч.  

 

Калі: 14-17 ліпеня

Дзе: даліна Dainava, горад Anykščiai, 114 км ад Вільні

За колькі: 40 еўра

 

 

Україна

 

 

Zaxidfest

 

Удзельнікі: Crystal Castles, Enter Shikari, The Misfits, Oomph!, IAMX, Воплі Відоплясова, DevilDriver, Emmure, We butter the bread with butter, Pianoбой, Jamala, Vivienne Mort, Brutto, 5 Vymir, Брем Стокер

 

Калі: 19 жніўня

Дзе: Родатичі, каля Львова

За колькі: 200-750 грн

 

 

 

Carpathian Alliance Metal Festival

 

Удзельнікі: Blind Guardian (GER), Ensiferum (FIN), Sólstafir (ISL), Primordial (IRL), Rotting Christ (GRС), Negură Bunget (ROU), Finsterforst (GER), Unlight (GER), Cemetery of Scream (POL), Steignyr (ESP), Voltumna (ITA), MartYriuM (MLT), Infected (UKR), Scarleth (UKR), Mortuorial Eclipse (ARG), Incarnal (POL), Rajfajh (RUS), Exegutor (BEL).

 

Калі: 29, 30 і 31 ліпеня 

Дзе: парк Сяброўства Народаў, Кіеў

За колькі: 490 грн

 

 

 

The Pit – адзіны фестываль у жанры постапакаліпсіс

 

Падзея, якое аб’ядноўвае светы Mad Max, Fallout, Метро 2033, а таксама многія іншыя. Выжыванне, вар’яцкія гульні, атмасфера існавання пасля канца свету – гэта меншае, што прыгатавала для вас Яма. Адарвіцеся ад цывілізацыі, забудзьцеся пра існаванне надакучлівых офісаў, бясконцых натоўпаў на вуліцах, банальнай хатняга становішча і сумных, прымітыўных выходных.

 

Калі: 1-3 ліпеня

Дзе: палігон “Прамзона” (будынак завода ў канцы бульвара Незалежнасці), Бровары, Кіеўская вобласць

За колькі: 300 грн

 

 

Расія

 

 

 

Дикая мята

 

Фестываль “Дикая мята” праводзіцца штогод з 2008 года. На гэты раз там выступіць больш за 50 артыстаў з 10 краін свету: міжнародны электронны праект N.O.H.A. (Кёльн, Прага, Нью-Ёрк), гурт з Барселоны Microguagua, якая выконвае рэгі, кавер-гурт «FRUKTЫ», вядомы па эфірах «Вечернего Урганта», фаварыт шоў «Голос» П’ер Эдель. Таксама свой першы расійскі канцэрт адыграе гурт «Дети Picasso» (Арменія-Венгрыя).

 

Калі: 26 – 28 чэрвеня 

Дзе: вёска Бунырава, Тульская вобласць 

За колькі: квіткі на тры дні – 2 500 рублёў для дарослых, 1 250 рублёў для дзяцей

 

 

 

Доброфест

 

Сяродзнатакоў сапраўднай, добрай і жывой альтэрнатыўнай музыкі фестываль «Доброфест» ужо даўно набыў статускультавага. І ўжо шэсць гадоў, пачынаючы з 2010 года, прыхільнікі рока, панка і хіп-хопа імкнуцца загадзя набыць квіткі на «Доброфест», выдатна ведаючы, што там збіраецца больш 15000 чалавек з усёй неабсяжнай Расіі і разнастайнага замежжа.

 

«Доброфест» – гэта сапраўдны горад, са сваёй сістэмай сілкавання, медыцынскім пунктам, абавязковымі душавымі і туалетамі, месцам, дзе можна падзарадзіць мабільнік, самай сапраўднай поштай і месцам, дзе можна ўзаконіць свае адносіны – рэальным ЗАГСам!

 

Калі: 1-3 ліпеня 

Дзе: аэродром “Левоцово”, Яраслаўская вобласць

За колькі: 4500 руб.

 

 

4 align=”” alt=”фстівалі лето” width=”725″ height=”483″ >

 

Нашествие 2016

 

Фестываль сваім выступам адкрые гурт “Сплин”. Хэдлайнерам першага дня стане гурт “Ночные Снайперы” – калектыў прадставіць спецыяльную праграму, прымеркаваную да дня нараджэння Дыяны Арбенінай. Хэдлайнер другога дня – гурт “Чайф”. Калектыў выступіць з аркестрам Саюза кампазітараў пад кіраўніцтвам Аляксандра Пантыкина. Гледачам будзе прадстаўлена праграма “Теория струн”, якая гралася ў пачатку 2016 года на традыцыйных канцэртах “Зимняя акустика”

 

Калі: 8 – 10 ліпеня 

Дзе: пасёлак Вялікае Завідава Цвярской вобласці 

За колькі: ад 1500 да 7000 рублёў

 

 

6 align=”” alt=”фстівалі лето” width=”725″ height=”484″ >

 

Folk Summer Fest 2016

 

Цягам трох дзён перад публікай выступяць дзясяткі калектываў, якія граюць пераважна фолк-музыку. Сярод іх – Eluveitie (Швейцария), Тролль Гнёт Ель Сколот, Nytt Land, Иван Царевич,Corvus Corax (Германия) Нейромонах Феофан, Калевала, і інш.

 

Калі:  22, 23, 24 ліпеня

Дзе: г. Гусь-Хрустальны, Уладзімірская вобласць

За колькі: 1500-4000 руб.