Выйшла абноўленая кніга “На гродзенскім бруку” пра гісторыю прамысловасці Гродна. Прэзентацыя 30 чэрвеня
У выніку атрымалася 270 старонак не толькі пра фабрыкі і заводы старога Гродна (іх было шмат: тытунь, піва, матацыклы, ігральныя карты, алоўкі, гарбарства, мармелад і інш.), але і пра камунальную гаспадарку, водаправод, электрычнасць, брукаванне вуліц і г.д. Штодзённае жыццё гродзенцаў ХІХ – першай паловы ХХ ст. паказана праз прызму гандлю, вырабу і спажывання алкаголю, працы кавярняў і рэстаранаў. Некалькі раздзелаў кнігі прысвечана развіццю транспартнай сістэмы Гродна, у тым ліку і нёманскаму суднаходству.
Андрэй Вашкевіч: Гарадзенская прамысловая традыцыя мае вялікі брэндавы патэнцыял
Прэзентацыя пройдзе 30 чэрвеня ў 17.00 у Абласной навуковай бібліятэцы ў Новым замку.