Напярэдадні Дня Незалежнасці у Пышках адкрылі новую спартыўную пляцоўку
Новую пляцоўку можна будзе выкарыстоўваць для заняткаў футболам, валейболам і вялікім тэнісам. Неўзабаве акрамя спартсменаў на новым аб’екце змогуць займацца і ўсе жадаючыя. Цана такой паслугі яшчэ не вядомая, але ў бліжэйшым часе яе абяцаюць агучыць.
Апошнім часам Пышкі ператварыліся са звычайнага лесапарку ў сапраўдную спартыўную зону для аматараў актыўнага адпачынку. Там з’явіўся крыты лядовы манеж, некалькi кропак вулічных трэнажораў, пляцоўка для варкаўта, вялікая колькасць веладарожак. Таксама неўзабаве там з’явіцца крыты футбольны манеж, аналагаў якому ў Беларусi няма. Пачатак будаўнічых работ на аб’екце запланаваны на канец лета.