ДАІ Гродна вырашыла не абмяжоўваць рух веласіпедыстаў на Старым мосце
У сацыяльнай сетцы Вконтакте сярод 1400 удзельнікаў галасавання амаль 1000 выказалася супраць. Таксама грамадская арганізацыя веласіпедыстаў “ВелаГродна” накіравала ДАІ ліст, у якім выказалася супраць прапанаваных змен.
Што гарадзенцы думаюць пра планы ДАІ абмежаваць рух веласіпедыстаў на Старым мосце
Іншым варыянтам вырашыць частыя канфлікты паміж веласіпедыстамі і пешаходамі было выдзеліць велапасалу на праезджай частцы. Але мост надта вузкі, таму гэта небяспечна і немагчыма.
У выніку ўсё застанецца, як і раней. ДАІ проста раіць быць ветлівымі і ўважлівымі, як раварыстам, так і пешаходам.