Куды пайсці ў Гродне ў выходныя 16-18 кастрычніка

|

Сустрэча кніжнага клуба

 

Калі: 16 кастрычніка, 19.00

 

Твор для абмеркавання – “Зброя” Уладзіміра Караткевіча.

 

Дзе: Крама Ц, вул. Вялікая Траецкая, 16

 

За колькі: уваход вольны

 

Лялечны тэатр “Батлейка”

 

Калі: 16-18 кастрычніка, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00,  15.00, 16.00, 18.00

 

Спектаклі будуць паказваць кожную гадзіну, пасля чаго дзеці змогуць пазнаёміцца з галоўнымі героямі і паудзельнічаць у гульнях і віктарынах.

 

Дзе: Савецкая плошча, на тэрыторыі праваслаўнай выставы-кірмаша “Кладзезь”

 

За колькі: уваход вольны

 

Выстава “ЭКСПИРИмЕНтуС”

 

Калі: 16-18 кастрычніка, 10.00-18.00

 

На выставе прадстаўлена незвычайная экспазіцыя прыбораў і прылад, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных па прыгажосці з’яў. Наглядна дэманстуюцца розныя законы фізікі, прыродныя з’явы, аптычныя ілюзіі, прынцыпы працы розных тэхнічных прылад і іншае. Экскурсія уваходзіць у кошт квітка.

 

Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20

 

За колькі: 25.000 – для дзяцей ад 6 гадоў, школьнікаў, інвалідаў;

35.000 – для студэнтаў, пенсіянераў;

45.000 – для ўсіх астатніх катэгорый

 

Выстава “Турбулентнасць”

 

Калі: 16-18 кастрычніка, 10.00-18.00

 

Незвычайная выстава гарадзенскага брытанца, на якой можна пабачыць не толькі дзіўныя абстракцыі, але і спецыфічныя партрэты Пуціна, Чэрчыля і Маргарэт Тэтчэр.

 

Дзе: Новы замак, вул. Замкавая, 20

 

За колькі: 10 000 для школьнікаў, 15 000 для студэнтаў і пенсіянераў, 20 000 для ўсіх астатніх

 

Ноч кіно ў антыкафэ

 

Калі: 16 кастрычніка, 23.00-6.00 

 

Гэтым разам можна будзе паглядзець восеньскае рамантычнае кіно:

1. Аднойчы (2007)

2. Вам ліст (1998)

3. Дом ля возера (2006)

 

Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Маркса, 13

 

За колькі: 70 000, тэл. для запісу +375445528085

 

Чэмпіянат па гіравым спорце

 

Калі: 17-18 кастрычніка, 09.00

 

Удзел у спаборнцітвах пацвердзілі спартсмены з Беларусі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Польшчы, Расіі, Узбекістана і Расіі. Чакаецца прыездз каля 150 аматараў гіравога спорту ўсіх узростаў. У залежнасці ад узросту будуць выкарыстоўвацца гіры ад 2,5 да 32 кг.

 

Дзе: ЦСК “Неман”

 

За колькі: уваход вольны

 

Кірмаш “Дары восені”

 

Калі: 17 кастрычніка, 10.00

 

Жыхароў і гасцей горада чакае распродаж садавіны і гародніны, кветак, сяльгасінвентара. На ярмарцы будзе прадстаўлены шырокі выбар айчыннай прадукцыі сельскага гаспадарства.

 

Дзе: плошча Савецкая

 

За колькі: уваход вольны

 

Навуковае шоў Сашы Смеха

  

Калі: 17 кастрычніка, 12.00

 

У праграме дымавыя кольцы, змеі фараона, вопыты пры -196 градусах Цэльсія і шмат іншага.

 

Дзе: антыкафэ “Жывы час”, вул. Маркса, 13

 

За колькі: 120 000, па запісу: (8029)7804005, (8029)9698094

 

 

Творчая вечарына гурта “Раса мечтателей”

  

Калі: 17 кастрычніка, 16.00

 

На восеньскай вечарыне прагучаць новыя і лепшыя творы гурта.

 

Дзе: галерэя “Крыга”, вул. Савецкая, 3

 

За колькі: уваход вольны, вітаюцца дабрачынныя ахвяраванні музыкам

 

“Восеньскі святочны канцэрт” у бары City

 

Калі: 17 кастрычніка, 19.00

 

У канцэрце возьмуць удзел TŁUSTA ŁUSTA, Малыш и КарлсБерг, СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры

 

Дзе: бар City, вул. Тэльмана, 4

 

За колькі: 20 000

  

Шоў “Аўтагладыятары”

  

Калі: 18 кастрычніка, 12.00-15.00

 

Упершыню ў Гродне пройдуць жорсткія баі на адмысловых аўто. Удзел прымуць 13 машын у баях: 1 на 1, 1 на 2 і “ўсе супраць усіх”. Бой працягваецца пакуль аўто можа яшчэ рухацца.

 

Дзе: пляцоўка картынг-клубу “Віраж”, вул. Санаторная, 16 (каля КБМ)

 

За колькі: уваход 180 000, трыбуны 280 000