Вогненныя ўспышкі над “Гродна Азот” спалохалі гарадзенцаў

|

Як высветлілася пазней, на заводзе проста запусцілі цэх АМIЯК-4, які зусім нядаўна быў пашкоджаны.


– Звычайная з’ява. Нічога страшнага, проста запусціўся цэх і яго паставілі на разагрэў. З-за таго, што цёмна і туман, а таксама вечны дым на “Гродна Азот”, полымя было такім яркім, што людзі спалохаліся, – распавёў адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства.

 

 

Таксама сітуацыю пракаментавалі ў МНС.


– Ніякіх надзвычайных здарэнняў на “Гродна Азот” не зафіксавана. Ідзе тэхналагічны працэс, – распавёў TUT.BY прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

 

Рэакцыю гарадзенцаў на здарэнне можна зразумець, бо зусім нядаўна на буйным прадпрыемстве адбылася аварыя. Тады з-за разгерметызацыі трубаправода адбылася ўцечка больш за 200 кг аміяку.

 

На ўсялякі выпадак нагадваем што рабіць, калі на “Азоце” сапраўды штосьці здарыцца.

 

Фота: групы ВКонтакте “Нетипичный.Гродно” i Autogrodno