Тым часам у Гродне: 22 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету
Тэатр Сапегаў у Дзярэчыне пачаў сваю дзейнасць з 22 студзеня 1786 года – 225 гадоў таму. Заснаваў яго канцлер Аляксандр Сапега. Тэатр дзейнічаў да 1791 года, пазней засталася толькі капэла, што існавала да 1820.
У дзярэчынскім тэатры гралі ў асноўным акторы з былога тэатра Сапегаў у Ружанах (існаваў да 1785). Вядома, што там існавала і музычна-оперная школа, а тэатральная трупа налічвала каля 60 артыстаў і танцоўшчыкаў.
Палац Сапегаў у Дзярэчыне, 1977 год. Малюнак Напалеона Орды. (Зараз не існуе)
У 1780-1785 гг. танцоўшчыкам і балетмайстрам у Дзярэчыне быў Мацей Пранчынскі, першы танцор i балетмайстар варшаўскіх тэатраў. Тагачасны рэпертуар складаўся ў асноўным з твораў камедыйнага жанру, такіх як опера-буф ці французская камічная опера.
22 студзеня ў Варшаве пачалося паўстанне, якім на нашых землях кіраваў Кастусь Каліноўскі. Правадыр паўстанцаў навучаўся ў Свіслацкай гімназіі, мабыць таму ў мястэчку і стаіць адзіны ў Беларусі помнік герою. Наогул жа, на Гарадзеншчыне паўстанцы актыўнічалі асабліва.
Таксама ў гэты дзень у 1969 годзе – малодшы лейтэнант Савецкай Арміі Віктар Ільін прадпрыняў замах на генеральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Брэжнева, у 1980 годзе – акадэміка Сахарава саслалі ў горад Горкі, а ў 1905 годзе ў Санкт-Пецярбургу адбылася “крывавая нядзеля”.
Чытай больш:
Тым часам у Гродне: 20 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету
Тым часам у Гродне: 19 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету
Тым часам у Гродне: 15 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету
Тым часам у Гродне: 4 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету
Тым часам у Гродне: 8 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету