Станіславоўскую кафлярню ў Гродне ўключылі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны
Рашэнне вельмі важнае для захавання гарадзенскай даўніны, бо за апошнія гады шмат даваенных прамысловых будынкаў у горадзе папросту знішчылі. Наогул жа, кафлярныя майстэрні сталі першым аб’ектам у Гродне, які ўнеслі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны за апошнія пяць гадоў.
Будынкі Гродна, якія наўрад ці перажывуць бліжэйшае дзесяцігоддзе
“Для горада зараз каштоўнасць уяўляе ўжо не тое, што там было ўнутры, а сам будынак. Ніякага абсталявання там ужо няма. Яшчэ ў 1970-х гадах, калі фабрыка перастала функцыянаваць, усё было закінута і праз 40 гадоў там нічога няма.
У Гродне засталося вельмі мала будынкаў звязаных з прамысловай гісторыяй горада. Шмат такіх аб’ектаў мы страцілі ў апошнія гады – гарадзенская электрастанцыя, фабрыка алоўкаў, розныя казармы і г.д. Дзякуючы нашым намаганням два аб’екта ўдалося захаваць – фабрыку ігральных карт Лапіных і кафлярныя майстэрні”, – кажа гісторык Андрэй Вашкевіч.
Баторый – кароль трэфаў, Ян Сабескі – пікаў. Якія карты друкавалі ў Гродне ў 1925 годзе
Будынкi кафлярнi яшчэ ў нармальным стане, іх можна будзе адрамантаваць і выставіць на аўкцыён, лічыць Вашкевіч. Асноўная частка майстэрняў належыць гарадзенскаму будаўнiчаму трэсту. Частку займае прыватная друкарня.
Таксама было б лагічна ўнесці ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны дамы па вуліцы Каханоўскага, якія спецыяльна будаваліся для працоўных фабрыкi, лічыць гісторык. Гэтыя дамы падобныя да самой кафлярні.
Андрэй Вашкевіч: Гарадзенская прамысловая традыцыя мае вялікі брэндавы патэнцыял
Каб падаць заяўку на ўнясенне, трэба сабраць вялізную колькасць дакументаў, што адымае ў гісторыкаў вельмі шмат часу. Часта гэтая праца не вельмi ўдзячная. Гэтак, з 15 дасланых апошнім часам гарадзенскiх прапаноў па занясенні ў спіс спадчыны, станоўчае рашэнне прынялі толькі па кафлярні.
Адзін з дамоў па вуліцы Каханоўскага
Гістарычная даведка
Кафляны завод быў заснаваны князямі Друцкімi-Любецкімi ў 1895 годзе. У самым пачатку XX стагоддзя на прадпрыемстве працавалі 28 чалавек. У 20-30-я гады кафляны завод “Станіславова” вырабляў кафлю высокай якасці, дэкараваную па апошняй модзе, і самыя складаныя дэталі для печаў. У пачатку 1940 года на падставе загаду Наркамата прамысловасці будматэрыялаў БССР кафляны завод быў уключаны ў склад “Цагляна-кафляна-плітачнага камбіната №1”, кіраўніцтва якога размяшчалася па вул. Чырвонаармейскай, 71.
Пасля вайны вытворчасць была адноўлена. Завод выпускаў кафлю шэрую і глазураваную, плітку, тэракот. Калектыву даверылі адказнае заданне – вырабіць сотні тысяч штук глазураванай кафлі і абліцавальных плітак для новай Сталінградскай гідраэлектрастанцыі. У студзені 1950 году на базе трох самастойных прадпрыемстваў – цаглянага, кафляна-плітачнага і вапнавага заводаў – быў утвораны камбінат будаўнічых матэрыялаў. А ўзоры старой кафлі да сённяшняга дня ўпрыгожваюць фасад аднаго з вытворчых карпусоў былога завода.
“На гродзенскім бруку” Вашкевіча і Саяпіна – кніга, якая зацягвае бы вір
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Акрамя кафлярні ў спіс спадчыны ўключылі таксама 37 іншых аб’ектаў: пераважна цэрквы, касцёлы і капліцы ў Астравецкім, Ашмянскім, Ваўкавыскім, Зельвенскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Лідскім, Навагрудскім, Свіслацкім, Слонімскім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах.