Змены пачынаюцца з сябе: моладзевы абмен у Нямеччыне
Моладзевы экалагічна-спартыўны абмен у Нямеччыне “Back to the nature” стаў выдатным заканчэннем летняга адпачынку для васьмярых маладзёнаў з Беларусі, адабраных партнёрскай грамадскай арганізацыяй “Цэнтр “Трэці сектар”. Удзельнікі гэтага праекта – неабыякавыя да прыроды і ўласнага здароўя юнакі і дзяўчаты з Беларусі, Германіі, Нарвегіі, Македоніі, Грузіі, Люксембурга і Эстоніі.