Пад Гродна прайшоў другі фестываль “Эхо” (фота)
У зоне адпачынку “Велес”, у палове дарогі ад Гродна да Брузгоў, 14 чэрвеня прайшоў другі фэст эксперыментальнай музыкі “Эхо”. Карэспандэнтка “Твайго стылю” пабывала на лясной пляцоўцы і паслухала, што граюць беларускія паслядоўнікі King Crimson.