Выхавальнік інтэрната пераблытала гульні студэнтаў з атручваннем спайсам

|

Жанчына вызвала хуткую дапамогу, калі пачула крык і тупат ў адным з пакояў інтэрната навучэнцаў будаўнічага ліцэя.

Кіроўца аўтамабіля збіў 73-гадовага мужчыну на скутэры і працягнуў яго каля ста метраў

|

Аўтамабіліст працягваў рух, талкаў скутэр і сталага чалавека, пакуль ў машыны не трэснула лабавое шкло.

Вінаваты ў аварыі кіроўца з Беларусі пакінуў нумарны знак пад Беластокам і ўцёк

|

13 кастрычніка ў Грыневічах пад Беластокам адбылася аварыя з удзелам трох машын. Вінаваты – 36-гадовы грамадзянін Беларусі ў нецвярозым стане, вырашыў пазбегчы адказнасці.

Дзявятая сімфонія Бетховена загучыць у Фарным касцёле ў Гродне

|

15 кастрычніка ў 20.00 калектывы Гродзенскай і Магілёўскай капэлы сыграюць твор сусветнай класікі ў Саборы Святога Францыска Ксаверыя.

“КАМАЗ” забіў раварыстку

|

У Скідзелі на вул. Першамайскай кіроўца гружанага бураком аўтапоезда забіў жанчыну на вачах яе сына.

18-гадовая дзяўчына трапіла пад колы “Таёты” ў Лідзе

|

Урачы змагаюцца за жыццё дзяўчыны. Яе рэаніміравалі з пераломам костак зводу чэрапа.

Зламыснікі ад імя МУС Беларусі штрафуюць за прагляд порна ў інтэрнэце

Гродзенец атрымаў па электроннай пошце паведамленне ад імя МУС. Там напісана аплаціць штраф праз электронны кашалёк памерам у 1 мільён за прагляд парнаграфічных ролікаў.

Партрэт жыхароў горада быў складзены ў межах праекта “Гродзенцы” з 800 фотакартак

|

Агульны партрэт складаецца з 10 стэндаў, на кожным па 80 фатаграфій. Выніковая выстава размешчана ў галерэі “Ў Майстра”.

“Арганы Еўропы гучаць у Гродне” з 9 па 20 лістапада

|

У Гродне адбудзецца міжнароднае свята арганнай музыкі. Удзельнікі з розных краін будуць граць на аргане, які знаходзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным музычным коледжы.

Кувалда супраць пісталета. Парушальнік супраць інспектара ДАІ

|

Раней судзімы 43-гадовы кіроўца выйшаў з машыны з кувалдай у руках і пайшоў на інспектара. А той дастаў пісталет і двойчы стрэліў у паветра. Парушальнік быў вымушаны “скласці зброю”.