17-гадовая дзяўчына пад дзеяннем наркотыкаў трапіла ў бальніцу з моцным крывацёкам

Разам са сваім 21-гадовым сябрам з Ваўкавыска яны знялі кватэру ў Гродне, каб пакурыць спайс. У дзяўчыны пачаліся галюцынацыі, яна ўпала і атрымала траўму.

Пачалася вакцынацыя Гродзеншчыны ад грыпу

|

Больш за 41% насельніцтва Гродзенскай вобласці плануе прышчапіць ад грыпу Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Асоба, якая падкінула “бомбу” ў пад’езд, выяўлена

Муляж бомбы ў паштовую скрыню шматпавярхоўкі на вул. Пушкіна паклаў хлопец, які жыве ў тым самым пад’ездзе. У маладога чалавека склаліся непрыязныя адносіны з суседскай сям’ёй. Ён вырашыў напалохаць жонку суседа, якая рэгулярна правярае пошту.

Школы і дзіцячыя садкі Гроднзенскай вобласці атрымаюць ацяпленне

|

Зыходзячы з умоў надвор’я і метэаралагічных прагнозаў, цяпло таксама прыйдзе ў бальніцы, паліклінікі і іншыя сацыяльныя аб’екты з 6 качтрычніка.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі чыноўнікаў-хабарнікаў у Гродне

Чыноўнікі запрасілі ў заснавальніка камерцыйнага прадпрыемства 6 тыс. даляраў за прадленне права на карыстанне зямлёй. 2 тыс. яны ўжо атрымалі ў жніўні. Службовых асоб злавілі пры атрыманні астатняй сумы.

Электронную плату прынялі за бомбу ў Гродне

Жыхары дома 34а на вул. Пушкіна знайшлі ў паштовай скрыні падазроны прадмет, з якога тырчэлі дроты. Прадмет прынялі за бомбу і вызвалі міліцію.

Студэнт з Туркменістана скраў у свайго суайчынніка 700 даляраў

Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю ў верасні і паведаміў, што яго абрабавалі. Высветлілася, што здзейсніў гэта сусед па блоку ў інтэрнаце.

Вор паспрабаваў парэзаць сабе вены канцэлярскім нажом, калі яго затрымалі ў магазіне

2 кастрычніка ў Гродне ў магазіне “Медыядром” на вул. Урублеўскага быў затрыманы малады чалавек. Ён хацеў скрасці кулер і ноўтбук. А пасля затрымання распачаў спробу да суіцыду.

 

Парушальніка выявілі па камерах назірання. Хлопец адразу аддаў тэхніку і хацеў выйсці з магазіна, але яго затрымалі і прымусілі дачакацца міліцыі.

 

Затрыманы папрасіўся ў прыбіральню, дзе паспрабаваў ускрыць вены пры дапамозе шпількі. Але спроба не была паспяховай.

 

Тады парушальнік узяў са стала супрацоўнікаў магазіна канцэлярскі нож. Нож у яго адабралі. Разам з міліцыяй прыехала і медыцынская дапамога.

 

Крыніца: TUT.BY

Хэлоўін пройдзе у Гродзенскім тэатры лялек

|

Свята адбудзецца 31 кастрычніка ў 21.00 для ўсіх жадаючых. Глядачоў чакае шоў хімічных ператварэнняў, лабірынт жахаў з вампірамі і чарцямі. Выпадковы глядач будзе прынесены ў “ахвяру”.

У машыне гродзенкі знайшлі 25 кг насення маку

2 кастрычніка ў Гродне супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў затрыманы аўтамабіль “Нісан”, у якім знайшлі партыю наркотыка. Машына затрымана да рашэння суда, а мак канфіскаваны.