Аўтарынак не здаецца

Аўтадылеры рыхтуюць зварот да ўраду з прапановай дазволіць продаж замежных машын у межах вольнай мытнай зоны, напрыклад, складу.

 


На пачках беларускіх цыгарэт з’явяцца малюнкі-пужалкі

Міністэрства аховы здароўя плануе прымяніць больш жорсткія меры па распаўсюджванню тытунёвых вырабаў.

Візавай падтрымкі на сёлетніх БАСах не будзе

Арганізатары фестывалю не прыйшлі да паразумення з польскімі кансулятамі ў Беларусі. Найбуйнейшы і самы вядомы беларускі рок-фэст ладзіцца прыкладна ў дваццаці кіляметрах ад беларускай мяжы ў Польшчы. У апошнія гады трапіць на БАСы стала складаней з-за візавага рэжыму. Арганізаваная выдача візаў пачалася ў 2006 годзе. Тады візы дасталіся ўсім жадаючым, у мінулым годзе 40% заявак не былі задаволеныя Генеральным консульствам Польшчы ў Гродне.

Набыў моц указ № 60

З першага ліпеня здзяйсняюцца “меры па ўдасканаленні выкарыстання сеткі Інтэрнет”. З учорашняга дня ў гродзенскіх інтэрнет-кавярнях перад выкарыстаннем паслуг патрабуюць пашпарт, альбо іншы дакумант са здымкам. Такая ж умова стаіць і перад набыўцамі карт доступу WI-FI. П

Дзень Незалежнасці, але ці трэцяга ліпеня?

Незалежнай Беларусі спаўняецца 19 год. Афіцыйна святкаванне Дня незалежнасці адзначаецца трэцяга ліпеня. Што для гарадзенцаў значыць гэтая дата і ці адзначаюць яны гэты дзень?

Дзве сур’ёзныя аварыі на трасе Мінск-Гродна і Гродна-Ваўкавыск

Раніцай на дарозе ў Ваўкавыск МАЗ літаральна расплюшчыў аўтамашыну Альфа-Рамэа. Крыху пазней на магістралі Мінск-Гродна загарэўся грузавік.

Вялікія чэргі на беларуска-літоўскай мяжы

На прапускным пункце Каменны лог на беларуска-літоўскай мяжы, стварыліся вялікія чэргі з перавозчыкаў легкавых аўтамабіляў. Даўжыня яе пакуль невядомая, але час прахода цераз мяжу складае каля дзесяці гадзін.

Кіроўца, які збіў пешахода і выкінуў яго ў яр, арыштаваны

Амаль тыдзень міліцыянеры шукалі кіроўцу, які збіў пешахода ў нецвярозым стане, пасля чаго вывез яго ў лес і кінуў паміраць у яр. Чалавек, на шчасце выжыў. Яго знайшлі і адвезлі ў шпіталь.

 

Ялінка з бутелек з-пад шампанскага з’явілася ў Ашмянах

Са слоў аўтара Віктара Сінкевіча, збор бутэлек у колькасці 1750 заняў два гады. На тое ж каб вырасціць зялёную прыгажуню, спатрэбілася два месяцы.

Тры польскія ксяндзы высланыя з Беларусі

Ксяндзы мусяць выехаць з Беларусі да канца году, бо з імі не была падоўжаная ўмова аб працы, піша “Gazeta Wyborcza”. Афіцыйнай прычынай стала адпраўленне службаў па-польску.