Першыя абмарожаныя

|

З раптоўным надыходам сапраўдных маразоў у бальніцу хуткай дапамогі паступіў першы пацыент з абмаражэннем. Мужчына няўдала адпачыў (паспаў) на вуліцы, пасля святкавання дня народзінаў сябра. У выніку –сур’ёзнае абмаражэнне пальцаў рук.

Ірландская экзотыка напярэдадні Новага года

|

Школа ірландскага танца “Aliss Sunrise” запрашае 29 студзеня ў начны клуб “Флінт”, дзе у рамках карпаратыўнай вечарыны спартовага цэнтра “Ювента”, прэзентуе, практычна, свой дэбютны выступ.

Генадзь Мушперт вярнуўся ў Драмтэатр

|

Доўгі адпачынак Генадзя Мушперта скончыўся, і ён зноў кіруе Гарадзенскім Драматычным тэатрам на пасадзе галоўнага рэжысёра. Нагадаем, што спадар Генадзь цэлы год працаваў у Мінскім і Маладзечанскім тэатрах, дзе паставіў чатыры спектаклі, якія карыстаюцца поспехам ў гледача.

Батлеемскае святло набліжаецца

|

Заўтра раніцай Батлеемскі агонь перададуць на мяжы прадстаўнікам беларускіх скаўтаў польскія харцэры.

Беласток і Гародня – партнёры

|

Мэр Гародні Барыс Казялкоў і прэзідэнт Беластоку Тадэуш Трускаляскі падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў сферы эканомікі і культуры, навукі, адукацыі, спорту, абмену інфармацыяй і досведам.

Хто жадае калядаваць!

|

Сёння адбудзецца першая сустрэча “калядоўшчыкаў”. Офіс ГА “Трэці сектар” па вул.Будзёнага 48а запрашае ахвотных далучыцца да падрыхтоўкі і ўдзелу ў калядаванні.

Адноўленая тэхналогія

|

У Зэльвенскім раёне школьны настаўнік аднавіў старадаўні спосаб вырабу чорнадымленай керамікі.

“Стужка часу” запрашае

|

Новы замак запрашае на вечарыну “Стужка часу”, прысвечаную Дню кіно.

Калядны перанос

|

Афіцыйна абвешчана аб пераносе працоўнага дня з пятніцы 8 студзеня 2010 года на суботу 23 снежня 2009 года.

Праваабаронца звярнуўся ў суд

|

Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў звярнуўся ў суд Смаргонскага раёна са скаргай на дзеянні намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандра Версоцкага (на здымку), які забараніў правядзенне пікета праваабарончай тэматыкі.