Мне, калі ласка, мазгі ад Dolce&Gabbana
І чаму гэта мне ўсё жыццё так шанцуе? Вось і зараз трапіла ў незнаёмае месца і нават не ведаю, як тут апынулася. Вялікі трохпавярховы будынак з шэрага металу, які так і блішчыць на сонцы, вакол нейкі палігон… Шэра і сумна. Нецікава. А выбірацца трэба. Іду шукаць людзей.