Анжаліка Борыс падтрымае гарадзенскіх “сокалаў”.
Гарадзенскі клуб “Сокал”, які дзейнічае пры Саюзе палякаў у Беларусі, бярэ ў гэтыя дні ўдзел у ІІ-м Еўрапейскім валейбольным фестывалі паланійных дружын, які адбываецца ў польскім горадзе Ловіч.
Гарадзенскі клуб “Сокал”, які дзейнічае пры Саюзе палякаў у Беларусі, бярэ ў гэтыя дні ўдзел у ІІ-м Еўрапейскім валейбольным фестывалі паланійных дружын, які адбываецца ў польскім горадзе Ловіч.
Заўтра ў Гарадзенскай выставачнай залі па вул. Ажэшкі адбудзецца адкрыцце выставы маскоўскіх фатографаў з фотаклуба “Фокус”. Упершыню работы ўдзельнікаў гэтага аб’яднання выстаўляліся ў Гродне летам 2008 г.
Чацьвёртага 4 ліпеня адбудзецца другі тур выбараў прэзідэнта Польшчы. Галасаваць будуць і грамадзяне Польшчы, якія знаходзяцца зараз на Гарадзеншчыне. У першым туры яны аддалі перавагу Яраславу Качыньскаму. Як паведамілі “Твайму стылю” у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне, прагаласаваць у першым туры сюды прыйшло 105 грамадзян суседняй краіны.
У чацьвер ў Гродне адбылося спатканне з чарговым кандыдатам у прэзідэнты. Услед за Яраславам Раманчуком і Ўладзімірам Някляевым у горад над Нёманам прыехаў намеснік Беларускай партыі “Зялёных” Юрый Глушакоў.
– Інтарэс для нас уяўляе ўсё, адкуль можна скокнуць з вяроўкай і атрымаць пры гэтым масу задавальнення і адрэналіна. Мост, Антэна, Будынак, Скала – калі гэта нехта стварыў – значыць, мы адтуль скокнем.
Так кажуць пра сябе арганізатары незвычайнага фестывалю, які пройдзе 17-18 ліпеня ў Гродне.
Удзел у імпрэзе возьме 46 лепшых студэнтаў з розных факультэтаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Баль выпускнікоў пачнецца ў галоўным корпусе ўніверсітэту па вул. Ажэшкі, 22 а 19-й гадзіне. Прывітаць найлепшых студэнтаў прыйдзе рэктар універсітэту Яўген Роўба.