Паэты паміраюць маладымі… Пра Эдуарда Мазько піша Ірына Шатыронак
29 жніўня мяне запрасілі на літаратурны вечар памяці гарадзенскага паэта Эдуарда Мазько. У коле сяброў яго цёпла звалі – Эдзік. Так здарылася, што адзіная кніга вершаў “Займеньнікі” выйшла ўжо пасля яго нечаканай смерці ў 2011 годзе. Смерць заўсёды нечаканая, але вельмі несправядліва і горка, калі таленавітая асоба раптоўна памірае ў 41 год.