Мінімальна падрастуць мінімальныя спажывецкія бюджэты

|

З 1 мая ў Беларусі пачнуць дзейнічаць новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для 18 сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.

Час планаваць адпачынак

|

Гарадскі турыстычны кірмаш “Лета-2009” пройдзе з 8 па 10 мая ў Гродзенскай выставачнай зале.

Дзе пошта?

|

Невядомым застаецца лёс дыпламатычнай пошты, канфіскаванай у польскіх дыпламатаў беларускімі мытнікамі на памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая – Брузгі 24 красавіка.

Сто гадоў!

|

Гродзеншчына застаецца рэгіёнам з найбольшай працягласцю жыцця.

“Шорашым” у Гродне

|

На Гарадзешчыне гасцявалі студэнты жыдоўскіх навучальных установаў з краін СНД. У Гродне яны наведалі найстарэйшую на тэрыторыю СНД дзеючую сінагогу.

У Астраўцы забаранілі сустрэчу краязнаўцаў

|

Улады Астравецкага раёна не дазволілі сустрэчу з мясцовым насельніцтвам сябрам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Адмова матываваная тым, што “в ближайшие месяцы в районе запланировано много разных массовых мероприятий”.

У Гродне распаўсюджваецца Хрысціянская Антыкрызісная праграма

|

Не прыніжайцеся за грошы. Не захоўвайце грошы ў банках. Трымайце дома запас прадуктаў. Лішкі грошай і прадуктаў раздавайце бедным. Гэта толькі некаторыя палажэнні Хрысціянскай Антыкрызіснай праграмы, расклеенай днямі ў розных месцах горада.

Анжаліку Борыс прымаюць на дзяржаўным узроўні

|

Учора кіраўніца непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.

Аматары вольнага праграмнага забеспячэння сустрэнуцца пад Гродна

|

Рэгістрацыя на міжнародны збор і канферэнцыю “Linux Vacation / Eastern Europe”, якія пройдуць 2-5 ліпеня на турбазе “Хімік” пад Гродна, ужо распачалася. Удзел у сустрэчы возьмуць энтузіясты у галіне свабоднага праграмнага забеспячэння з усёй краіны, а таксама замежныя госці.

Пара школьных пабораў

|

У шэрагу гарадзенскіх школаў ідзе актыўны збор грошай на выпускныя іспыты. На кветкі, каву, гарбату ды мінералку і печыва для экзаменацыйнай камісіі збіраюць часам па 50 тыс. з кожнага выпускніка.