Як дзед гарэлку з гіпермаркету выносіў
Спрытны дзядуля пераліваў гарэлку ў бутэльку з-пад мінералкі. Выявіць такі спосаб крадзяжу ўдалося з дапамогай камеры відэаназірання.
Спрытны дзядуля пераліваў гарэлку ў бутэльку з-пад мінералкі. Выявіць такі спосаб крадзяжу ўдалося з дапамогай камеры відэаназірання.
Напярэдадні Чарнобыльскага Шляху, 25 красавіка ў Лідзе маладафронтаўцы сумесна з актывістамі грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” ладзілі шэсце супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне. Удзельнікам акцыі пагражаюць штрафы.
Нядзельная сустрэча ў Смаргоні скончылася з лікам 0-2 на карысць гарадзенцаў. Дзякуючы гэтай перамозе “Нёман” замацаваўся сярод лідэраў чэмпіянату краіны.
Іван Крук і Мікола Ўласевіч – актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства» зноў падпалі пад правакацыйныя дзеянні ўлад.
Прадстаўнікі апазіцыі хочуць заўтра арганізаваць дэманстрацыю ў Мінску і прайсці па цэнтральных вуліцах сталіцы.
А прэзідэнт, падчас візыту ў Чарнобыльскую зону, паабяцаў «адраджаць гэты край, чаго б гэта не каштавала».
Гандбалісткі “Гараднічанкі” не змаглі захаваць у сябе яшчэ на год Кубак Беларусі. Гарадзенкі саступілі сёння ў гасцёх сталічнаму БНТУ і развіталіся з ганаровым трафеем.
Арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч 10-й дзень (з 16 красавіка) трымае галадоўку пратэсту ў СІЗА ГУЎС Мінгарвыканкама. На дадзены момант ён перамешчаны ў медсанчасць, яго стан пагоршыўся.
У першых паўфінальных матчах чэмпіёны краіны – баскетбалісты мінскага «Віталюра» на сваёй пляцоўцы двойчы выйгралі ў «Гродна-93» з лікам 73:57 і 63-54.
Падыходжу да шапіка з цыгарэтамі. Перада мной малады чалавек пытае Camel і працягвае звычайную суму. Прадаўшчыца вінавата кажа, што бракуе 400 рублёў…
– Калі падаражэлі? – Пытаю.
– Сёння. – Працягвае мне «паперку» са спісам, якія цыгарэты падаражэлі ад сёння.
Гродзенская вобласць трапіла ў аўтсайдэры (па статыстычных паказчыках, зразумела) адразу па двух пазіцыях – выкананню гадавога прагнознага паказчыка і стварэнню новых працоўных месцаў.
У Гродна адкрыўся міжнародны байкерскі злёт. Ужо ўчора вершнікі ў чорным «лёталі» па вуліцах на сваіх шыкоўных матацыклах. Зрэшты, з поўным прытрымліваннем ПДР.