ШМЖ: трынаццаты раз на майстар-клас
Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога Журналіста-13”.
Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога Журналіста-13”.
У Гродна пройдуць міжнародныя вучэнні пажарных. У вучэннях будуць удзельнічаць 10 ратавальнікаў з Літвы, 18 – з Латвіі. Чакаецца, што Гродзенская «камандзіруе» на гэтае мерапрыемства каля 100 удзельнікаў.
Аматары матораў, музыкі ды розных прыгодаў збяруцца 28-30 жніўня на Трэцім Лідскім байк-фэсце. У праграме імпрэзы – мотапарад па горадзе, выступы рок-гуртоў, спабор самапалаў ды … “халяўная каша”.
Праз тыдзень у свеце будуць адзначацца угодкі адной з самых трагічных датаў у гісторыі чалавецтва – 1 верасня 1939 г. распачалася Другая Сусветная вайна. У Гродне гадавіна рызыкуе прайсці незаўважанай.
Вядомы гарадзенскі бард і актор выдаў кнігу сваіх песняў і вершаў “Блюз Вясна”. Да выдання прыкладаецца дыск “Правінцыя”.
Маштабную антыядзерную акцыю на месцы будучага будаўніцтва беларускай АЭС правялі ўчора беларускія і расійскія эколагі і анархісты.
Такую мэту мае акцыя “Малюем веды”, якая адбудзецца 30 жніўня ў гарадзенскім парку імя Жылібера.
Прадстаўленыя гарадзенскімі студэнтамі на расійскі конкурс “Антимат – борьба с нецензурной бранью” плакаты журы ў ліку лепшых не адзначыла.
Хакеісты выйгралі, футбалісты згулялі ўнічыю, а валейбалісткі прайгралі. Такія вынікі прынеслі мінулыя выходныя тром гарадзенскім «Нёманам».
Самы тытулаваны ў футбольным свеце гарадзенец Сяргей Гурэнка ачоліў сёння мінскае “Дынама”. Кар’ера Сяргея распачалася яшчэ 20 год таму. Яго першай камандай быў гарадзенскі “Хімік”, які гуляў тады ў другой лізе чэмпіянату СССР.