1-е верасня адбудзецца
«Спрэчная школа» на Фолюше ўсё-такі адкрыецца да пачатку навучальнага года. Зараз завяршаюцца агульнабудаўнічыя працы, усталёўка мэблі, ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі.
«Спрэчная школа» на Фолюше ўсё-такі адкрыецца да пачатку навучальнага года. Зараз завяршаюцца агульнабудаўнічыя працы, усталёўка мэблі, ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Дзяржпраграму па «разгрузцы складоў»пачалі некаторыя прадпрыемствы Гродзенскай вобласці. Напрыклад 200 тон сухога малака са Слоніма адправяцца ў… Мексіку.
На 1-м Міжнародным фестывали народнай творчасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, які адбыўся ў Маскве, 16-гадовы гродзенец Валянцін Станкевіч атрымаў гран-пры ў намінацыі «Інструментальнае выкананне».
Лідскі актывіст «Маладога фронту» Вадзім Бароўскі атрымаў позву на паседжанне адміністрацыйнай камісіі, якое адбываецца сёння, па справе распаўсюджвання партрэтаў палітвязня Арцёма Дубскага.
Сядзібна-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна выстаўлены на аўкцыён. За апошні час яго першапачатковы кошт знізіўся з 2 млрд. да 600 млн. рублёў.
Сёння ў гарвыканкаме адбылася прэс-канферэнцыя «Сучасны стан і перспектывы электроннага гандлю ў г.Гродна». Аднак насамрэч мерапрыемства больш нагадвала відавочны PR асобна ўзятага Інтэрнэт-парталу. Якога, не скажу.
Сёння адзначаецца гадавіна надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статуса канстытуцыйнага закона: 25 жніўня абмяркоўвалася прапанова Апазыцыі БНФ аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы.
Днямі каля Луненскай школы (Мастоўскі раён) знішчана больш за 20 дрэў з таго, што яшчэ заставалася ад старажытнага парка вакол былога палаца Ромэраў.
Хутка стане магчыма аб’ехаць за тры дні тры краіны, дзякуючы праекту Еўрапейскай камісіі «Невядомая Еўропа». Адна з арыгінальных ідэй – гэтак званы актыўны уікэнд: пятніца — польскі Аўгустоў, субота — беларускі Гродна, нядзеля — літоўскі Друскінінкай.
Малы бізнэс Гродзенскай вобласці заплаціў у бюджэт у студзені-ліпені Br199,5 млрд., што ў структуры кансалідаванага бюджэту склала 16,3%. У рэгіёне ажыццяўляюць дзейнасць 32,5 тыс. суб’ектаў малога прадпрымальніцтва.