Уладыка Філарэт стане ганаровым прафесарам Гарадзенскага ўніверсітэту
Урачыстая цырымонія надання звання адбудзецца 21 верасня на пашыранным паседжанні Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Урачыстая цырымонія надання звання адбудзецца 21 верасня на пашыранным паседжанні Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Гарадзенскія хакеісты працягваюць радаваць сваіх заўзятараў. На рахунку каманды ўжо 4 перамогі ў пяці гульнях Адкрытага чэмпіянату Беларусі.
Да канца верасня мае ўбачыць свет новая складанка беларускамоўнай альтэрнатыўнай музыкі «Наша альтэрнатыва». У ліку выканаўцаў, чыя творчасць будзе прэзентаваная на дыску – найбольш вядомы ў апошнія часы гарадзенскі гурт TLUSTA LUSTA.
З такой хуткасцю ўцякаў учора ад міліцыі ў бок Гродна п’яны жыхар Шчучына. Пагоня за ім дала плён толькі ля Абухава.
Удзел царквы ў супрацьдзеянні гандлю людзьмі і рэабілітацыі яго ахвяраў абмяркоўваўся на двухдзённым семінары ў Гродне.
Беларускі бок папрасіў дадатковы час на падрыхтоўку да арганізацыі спрошчанага перасячэння мяжы з Літвой. Дамова пра гэта павінна была быць падпісана у час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню.
Такой дыскусіяй завершыць шчыльны графік заўтрашняга дня Саюз палякаў на Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс. Адзначаць 70-годдзе спрэчнай падзеі прадстаўнікі Саюзу пачнуць з паездкі па Гродзенскім, Шчучынскім, Воранаўскім раёнах.
Пяць гадзін аператыўнікі канфіскоўвалі і апісвалі зброю, знойдзеную ў кватэры 74-гадовага гродзенскага пенсіянера.
Сёння ў Смаргоні пачаліся спаборніцтвы кінолагаў сярод памежных ведамстваў дзяржаў – удзельнікаў СНД.
Сёння, пад час перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і Літвы Аляксандра Лукашэнкі і Далі Грыбаўскайтэ плануецца падпісаць у ліку іншых і дамову аб парадку падарожжаў жыхароў памежных раёнаў, адпаведна якой жыхары Гродна і Ліды без віз змогуць ездзіць у Вільнюс і Друскінінкай.